- Без рубрыкі

Час тварыць дабрыню і радасць

 

Акцыя “Нашы дзеці” – адна з самых добрых і шчырых. Яна напаўняе сэрцы людзей цеплынёй, жаданнем зрабіць добрую справу, парадаваць кагосьці не толькі падарункамі, але ўвагай і клопатам.

 

І нездарма кажуць, што дарыць падарункі яшчэ больш прыемна, чым іх атрымліваць, калі рабіць гэта са шчырай душой і без карыслівых намераў. Менавіта гэтым дэвізам карысталіся педагагічныя работнікі ясляў-сада гарадскога пасёлка Мір, калі ў рамках святочнай акцыі “Нашы дзеці” рыхтавалі дыдактычныя гульні ў падарунак выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра і цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна.

Пераднавагоднія дні – час цудаў і казкі, таму зробленыя з творчым падыходам і крэатывам дыдактычныя гульні прэзентавала і ўручыла кіраўнікам устаноў сапраўдная Снягурачка. Гульні выклікалі шчырае захапленне і падзяку ад кіраўнікоў устаноў адукацыі.

Спадзяёмся, што тая цеплыня і любоў, якую педагогі ўклалі ў свае дыдактычныя гульні пры іх стварэнні, знойдуць шчыры водгук у сэрцах дзяцей і будуць сапраўднымі дапаможнікамі ў навучанні і развіцці выхаванцаў.

Святлана ПЕТРЫМАН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада г.п.Мір
Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий