- Навагодняя пошта

Навагодні брэйн-рынг

 

У рамках шостага школьнага дня субота 19 снежня ў Любчанскай сярэдняй школе была абвешчана Днём навагодніх цудаў. Вучні сярэдняга звяна прынялі ўдзел у літаратурным брэйн-рынгу “Навагоднія цуды”.

У брэйн-рынгу спаборнічалі дзве каманды: “Сняжынкі” і “Снегавічкі”. Удзельнікі каманд адказвалі на пытанні і выконвалі заданні па матывах любімых літаратурных твораў на навагоднюю тэматыку. Так вучні акунуліся ў атмасферу казачнай рэчаіснасці навагодняга свята, бесклапотнага дзяцінства, гарэзлівасці і весялосці.

Каманда-пераможца атрымала ў якасці прыза памятныя каляндарыкі з выявай сімвала надыходзячага года і салодкія прызы. Астатнія ўдзельнікі мерапрыемства таксама не засталіся без прысмакаў. Але ж галоўнымі вынікамі гульні можна лічыць сапраўднае задавальненне, добры настрой, шчырыя ўсмешкі і шчаслівыя дзіцячыя вочы.

Паліна МАКАРЭВІЧ,
класны кіраўнік 7-га класа
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий