- Клуб молодого журналиста

Фатаграфія ў фотаальбоме

 

Наш клас вельмі актыўны, дружны, мы адна сям’я. Вучні займаюцца ў гуртках, секцыях, музычнай школе. У гэтым годзе мы пачалі наведваць аб’яднанне па інтарэсах “Сцежка”. Кожную пятніцу мы чакаем, што ж будзе сёння, пра што новае даведаемся, куды адправімся.

Фотапаляванне (“Экалагічная палітра”) – гэта занятак, які ўразіў нас усіх. Ён пачаўся са знаёмства з фатографамі, якія здымаюць жывёл і прыроду. Затым мы адгадвалі загадкі па апісанні жывёлы, разглядалі фотаальбомы, складалі танграм з разрэзанай карцінкі. Мы навучыліся глыбей бачыць і адчуваць прыгажосць прыроды, захапляцца ёю.

   

Занятак падараваў нам шмат станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў. Ён застанецца ў нашай памяці, як чарговая фатаграфія – у фотаальбоме.

Уладзіслаў БАРУК,
навучэнец 3 “А” класа
Казлоўшчынскай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий