Падарунак для бабы Мані

- 23:10Без рубрики

 

У рамках правядзення навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” вучні акунуліся ў атмасферу свята, упрыгожваюць школу, вырабляюць і атрымліваюць падарункі. Напярэдадні калядных і навагодніх свят важна не пакінуць без увагі ні аднаго чалавека.

Навучэнцы 10-га класа Бакштаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы, члены валанцёрскага атрада, вырашылі акружыць клопатам тых, хто больш за астатніх мае патрэбу ў дапамозе і ўвазе – адзінокіх пажылых людзей. Неаднаразова хлопцы і дзяўчаты, акрылёныя ідэяй тварыць дабро, прыходзілі на дапамогу Марыі Архіпаўне Сазановіч. Скласці пасечаныя дровы, прынесці з калодзежа вады, расчысціць зімой сцежкі – справа не цяжкая. У гэтыя перадсвяточныя дні нашым юным валанцёрам захацелася падарыць ёй яшчэ больш цяпла і парадаваць падарункамі. А яшчэ 26 снежня Марыі Архіпаўне спаўняецца 90 гадоў, і школьнікі вырашылі стварыць святочны настрой сваёй “бабе Мані”, як яны яе ласкава называюць.

У рамках штогадовай дабрачыннай кампаніі “Ёлка жаданняў” хлопцы і дзяўчаты вырабілі навагоднюю кампазіцыю “Калядны букет” і падарылі яе жанчыне разам з цяплом сваіх сэрцаў. Шчырыя словы падзякі пачулі дзеці ў адказ і яшчэ раз пераканаліся, што прынесці радасць іншым і зрабіць іх больш шчаслівымі можна толькі цяплом уласных рук і сэрцаў.

Валянціна ГРАЖЫНСКАЯ,
класны кіраўнік 10-га класа
Бакштаўскага дзіцячага сада сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий