- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дасягненні краіны і малой радзімы

 

Тэматычныя інфармацыйныя гадзіны ў рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” у Хвінявіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна праходзяць у фармаце ток-шоу. У снежні вучні 8–11-х класаў абмяркоўвалі тэму “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін”.

На сустрэчы вялася размова пра дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, а таксама дасягненні нашага краю за гады, якія прайшлі ў краіне пад знакам Года малой радзімы. Паважаным госцем стала загадчыца школьнай бібліятэкі, якая падрыхтавала для навучэнцаў выставу кніг на тэму “Наш гонар – дасягненні Айчыны”. Фонд бібліятэкі пастаянна папаўняецца даведачнай і мастацкай літаратурай, таму ўсе з захапленнем слухалі інфармацыю пра літаратурныя навінкі.

Падчас ток-шоу “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін” навучэнцы агучылі тыя добрыя справы, якія рабіліся на працягу Года малой радзімы. Стартаваў “Марафон добрых спраў – наш уклад у развіццё малой Радзімы”. Кожны прысутны ў актавай зале-студыі расказаў праўласныя справы, дасягненні сваёй сям’і, класа. Усё, што робіцца ў жыцці, робіцца дзеля таго, каб прыгажэйшай станавілася наша краіна, каб мы і нашы нашчадкі, бабулі і дзядулі ганарыліся ёю, каб традыцыйнымі заставаліся беларускія каштоўнасці.

“Адкрыты мікрафон” даў магчымасць выказаць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, раскрыць ролю малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека, узгадаць знакамітых землякоў і іх уклад у развіццё квітнеючай Беларусі і падзяліцца пачуццём гонару за дасягненні нашай краіны.

Таццяна ЖЫНКО,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий