- Навагодняя пошта

Гліняныя сувеніры любчанскіх другакласнікаў

 

Вучні Любчанскай сярэдняй школы цікава бавяць час і разам з бацькамі рыхтуюцца да сустрэчы Новага года.

Напярэдадні свят у нашай школе прайшоў цікавы майстар-клас. Кераміст Вольга Жарнасек, маці аднаго з вучняў, пазнаёміла другакласнікаў са сваім рамяством.

Праца з глінай, як расказала дзецям майстар, чымсьці нагадвае лепку з пластыліну, але займае істотна больш часу: вылепленныя вырабы яшчэ трэба правільна абсушыць, абпаліць пры высокай тэмпературы, а пасля распісаць. Таму майстар-клас прайшоў у два этапы.

Пасля лепкі вучні размалёўвалі фарбамі ёлачныя цацкі. Вось тут дзятва на ўсю моц праявіла сваю фантазію – святы Мікола стаў чарнабародым, а анёлы апрануліся ў стракатыя рознакаляровыя сукенкі.

 

Апошнім этапам было пакрыццё гліняных сувеніраў акрылавым лакам. Дзіўныя самаробныя цацкі займелі цалкам завершаны выгляд, а перад удзельнікамі майстар-класа з’явілася яшчэ адна сур’ёзная задача – данесці свае вырабы цэлымі дадому.

Жанна АЛЯШКЕВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў,
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий