- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пра малую радзіму і не толькі…

 

На сустрэчу да вучняў Сыраваткінскага ясляў-сада – базавай школы ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” быў запрошаны галоўны інжынер філіяла “Жодзішкі” Смаргонскага камбіната хлебапрадуктаў Юрый Сяменчыкаў.

Тэмай чарговага пасяджэння сталі дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, а таксама малая радзіма.

Юрый Аляксандравіч расказаў падлеткам пра развіццё сельскай гаспадаркі ў нашым раёне, пра дасягненні і пра простых людзей –працаўнікоў сяла, якіх ведаюць і паважаюць нават за межамі раёна. Вучні актыўна ўключыліся ў дыялог, задавалі пытанні пра выкарыстанне ў сельскай гаспадарцы тэхнікі з новым сучасным абсталяваннем, пра тое, дзе можна атрымаць тую або іншую спецыяльнасць. Госць ахвотна дзяліўся сваімі ведамі і даў вучням шмат карыснай інфармацыі.

У час размовы пра дасягненні суверэннай Беларусі, вучні выказвалі свае меркаванні і ўражанні пра ролю радзімы ў жыцці кожнага чалавека. Хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі, які ўклад уносяць яны, для таго каб жыццё стала лепшым і прыгажэйшым. З пачуццём гордасці гаварылі пра значныя прамысловыя і сацыяльныя аб’екты розных рэгіёнаў нашай краіны, успаміналі гісторыка-культурныя помнікі і мясціны, наведаныя падчас экскурсій.

Людміла РАМАНОЎСКАЯ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
Сыраваткінскага ясляў-сада – базавай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий