- Навагодняя пошта

Падорым аранжавы настрой

 

Важнай добрай падзеяй для вучняў, бацькоў і педагогаў сярэдняй школы № 7 Навагрудка стаў удзел у дабрачынных акцыях “Аранжавы настрой” і “Цуды на Каляды”, падчас якіх мы збіраем кнігі, канцылярскія тавары, розныя прысмакі і шмат чаго іншагадля тых, хто мае патрэбу ў падтрымцы.

Школьнікі і педагогі актыўна прымаюць удзел у гэтых акцыях. Усе прыносяць розныя рэчы і, вядома ж, аранжавую садавіну: апельсіны, мандарыны, грэйпфруты.Усё гэта хутка адправіцца ў Цэнтр карэкцыйнага развіцця дзіцяці, СПЦ, а таксама ў Цэнтр кругласутачнага знаходжання пажылых людзей.

Мы хочам, каб ва ўсіх дзяцей было шчаслівае дзяцінства, каб вочы блішчалі, каб іх жыццё было напоўнена радасцю. Мы ўдзячныя ўсім, хто адгукнуўся і паўдзельнічаў у такой выдатнай акцыі!

Надзея АЎСЯНАЯ,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 7 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий