- Без рубрыкі

Стварыць цуд сваімі рукамі

 

Штогод напярэдадні Новага года вучні Нягневіцкай сярэдняй школы ўдзельнічаюць у акцыі “Нашы дзеці”. Для педагогаў школы важна выхоўваць у дзяцей міласэрнасць і дабрыню.

Сабраныя вучнямі канцылярскія тавары – гэта не проста альбомы, фарбы, сшыткі, фламастары. Гэта маленькая кропелька радасці для дзетак, якія пазбаўлены матулінай пяшчоты, татавай падтрымкі і апоры. Пра гэтых дзяцей клапоціцца дзяржава, таму вучыць падрастаючае пакаленне не быць раўнадушнымі, не праходзіць міма чужой бяды – галоўная задача дарослых.

Дзеці адказна падышлі да збору падарункаў у рамках піянерскай акцыі “Цуды на Каляды”.

Васьмікласнікі спадзяюцца, што альбом і фарбы адкрыюць у хлопчыку ці дзяўчынцы талент мастака, цікавая кніга перанясе юнага рамантыка ў свет дзівосаў, а кубікі Рубіка з калекцыі Сашы Шыдлоўскага стануць чароўнымі і дапамогуць у развіцці матэматычных здольнасцей. Кожны дзень спяшаюцца вучні школы ў піянерскі пакой – месца збору падарункаў, і з кожным днём іх становіцца ўсё больш і больш. Да акцыі далучаюцца цэлымі сем’ямі: мамы і таты раяць, што купіць, разам з дзецьмі прыгожа афармляюць падарункі.

Вельмі важна, як упэўнены вучні школы, – у час любімых і светлых навагодніх свят, калі ўсе мы верым, што збудуцца нашы мары і чакаем Дзеда Мароза і Снягурку, не пакінуць без увагі дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Самае галоўнае – стварыць для гэтых дзяцей цуд сваімі рукамі і ўкласці ў яго цеплыню свайго сэрца.

М.І. СЯВЕЦ,
класны кіраўнік 8-га класа
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий