- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Гістарычнымі маршрутамі Навагрудскай зямлі

 

У рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” у 5-м класе Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна была праведзена класная гадзіна на тэму “Гістарычнымі маршрутамі Навагрудскай зямлі”. Пяцікласнікі паразважалі пра ролю малой радзімы ў гісторыі Беларусі.

Для пяцікласнікаў нашай школы малая радзіма – гэта маленькая часцінка краіны, дзе жывуць родныя сэрцу людзі. Вучні ўспомнілі і распавялі пра тыя адметнасці, якія знаходзяцца ў Навагрудскім раёне, у аграгарадку Нягневічы.

У час мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі складалі прыказкі і прымаўкіі тлумачылі іх значэнне, шукалі прыметнікі для апісання сваёй малой радзімы.

“Якой будзе наша радзіма, залежыць толькі ад нас, таму яе трэба шанаваць, берагчы і клапаціцца”, – зрабілі вывад вучні напрыканцы мерапрыемства.

 

А напярэдадні Каляд пяцікласнікі прапанавалі зрабіць добрую справу для жыхароў малой радзімы – прыняць удзел у акцыі “Добры Снегавік”, павіншаваць аднавяскоўцаў і “падсаладзіць іх жыццё” цукеркай і святочнай паштоўкай, зробленай сваімі рукамі.

Анастасія ГРЫГОР’ЕВА,
класны кіраўнік 5-га класа
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

1+

Добавить комментарий