- Навагодняя пошта

Маленькі цуд для Веранікі

 

У рамках акцыі “Нашы дзеці” Дзед Мароз і Снягурка з валанцёрскага атрада “Адкрытыя сэрцы” сярэдняй школы № 1 Смаргоні адправіліся ў госці да вучаніцы 8 “В” класа Веранікі Платановіч, якая па медыцынскіх паказаннях навучаецца дома, каб падарыць часцінку цяпла і выканаць яе пераднавагодняе жаданне.

 

Казачныя госці правялі забаўляльную міні-праграму, падчас якой Вераніцы давялося праявіць кемлівасць і спрыт. Нашы валанцёры змаглі ператварыць час напярэдадні Каляд і Новага года ў сапраўднае чараўніцтва для дзяўчынкі.

У канцы сустрэчы Вераніку чакаў сюрпрыз – ёй уручылі салодкі падарунак ад Беларускага Дзіцячага Фонду і набор канцтавараў ад нашай установы з пажаданнямі здароўя, поспехаў у вучобе, бадзёрасці, добрага настрою, надзейных сяброў і мірнага неба над галавой.

Святлана ВАЙДА,
педагог сацыяльны
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий