- Без рубрыкі

Снегавічок завітаў у госці

 

Вучні Любчанскай школы далучыліся да навагодняй дабрачыннай акцыі “Добры Снегавік”, каб зрабіць хоць крышачку больш шчаслівымі дзяцей, якія выхоўваюцца ў прыёмных, няпоўных і малазабяспечаных сем’ях, хлопчыкаў і дзяўчынак, якія маюць абмежаваныя фізічныя магчымасці.

       

Школьнікі вырабілі мяшочкі-снегавічкі, каб напоўніць іх прысмакамі, сувенірамі, сюрпрызамі, і падпісалі навагоднія паштоўкі з добрымі пажаданнямі.

Снегавічок пабываў ва многіх сем’ях, якім патрэбны ўвага, цяпло і клопат. А сёння ён завітаў у госці да Арцёма. Ён быццам ведаў, што хлопчык вельмі любіць маляваць, таму ў падарунак прынёс яму алоўкі, фламастэры і альбом.

Давайце разам падорым цеплыню сваіх сэрцаў тым, хто ў гэтым мае патрэбу.

Святлана БУШМІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий