- Навагодняя пошта

Пяцікласнікі ў цераме Снягуркі

 

Вучні 5-х класаў сярэдняй школы № 1 Смаргоні наведалі Рэзідэнцыю Дзеда Мароза, якая размешчана на тэрыторыі смаргонскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

 

Дзеці прымалі ўдзел у навагодняй квест-гульні па пошуку ключа ад церама Снягуркі. Каб знайсці ключык, які схавала Баба Яга, і вызваліць Снягурку, хлопчыкі і дзяўчынкі павінны былі ўдзельнічаць у танцавальна-гульнявых конкурсах на станцыях. Яны сустракаліся з Вавёрачкамі, Мядзведзем, Снегавіком, Злючкамі, Бабай Ягой і з Кікімарай. Школьнікі ахвотна выконвалі заданні, танцавалі, ганялі клюшкай мячы, кідалі снежкі ў ступу Бабы Ягі.

 

У цераме Снягуркі разам з Дзедам Марозам пяцікласнікі вадзілі карагоды каля ёлкі, спявалі навагоднія песні, расказвалі вершы, гулялі ў гульні, выраблялі навагоднія паштоўкі ў майстэрні Дзеда Мароза і атрымлівалі салодкія падарункі. Усім спадабалася навагодняе падарожжа, хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі шмат станоўчых эмоцый і задавальнення.

Людміла ДУБОЎСКАЯ,
настаўнік біялогіі,
класны кіраўнік 5 “А” класа
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий