- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

За бяспечны Новыгод разам з бацькамі

 

У рамках рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год” у яслях-садзе № 12 Навагрудка прайшоў адзіны дзень бяспекі.

Гэты дзень быў адзначаны шэрагам мерапрыемстваў. Так, з дзецьмі старшых і сярэдніх груп праведзены гутаркі па АБЖ: “Бяспечны Новы год”, “Ад чаго бывае пажар”, “Хлапушкі не дзіцячыя цацкі”, якія пазнаёмілі выхаванцаў з асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі, дапамаглі сфарміраваць уяўленні пра прадметы, якімі катэгарычна забаронена карыстацца дзецям.

 

З дзецьмі старшай групы № 1 праведзена забава “Пажар у казлянят”, у старшай групе № 2 арганізавана сюжэтна-ролевая гульня “Юныя пажарнікі”, у спецыяльнай з цяжкімі парушэннямі маўлення групе № 1 – гульні-эстафеты “Мы ратавальнікі”. У гульнях выхаванцы праявілі свае веды, уменні, кемлівасць у выбары паводзіну розных экстрэмальных сітуацыях.

У кожнай групе ў бацькоўскіх кутках размешчаны кансультацыі, памяткі, рэкамендацыі. Бацькам шматдзетных сем’яў падрыхтаваны і ўручаны буклеты “Небяспечная піратэхніка”, “Бяспечная ёлка”, “Хлапушкі не цацкі, яны не для дзяцей”. Таксама для бацькоў падрыхтавана анлайн-кансультацыя “Бяспечны Новы год”, азнаёміцца з якой можна на сайце нашай установы адукацыі.

Наталля ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий