- Навагодняя пошта

Насі сонца ў сабе

 

Чалавек павінен жыць у атмасферы дабра, і ў значнай ступені мы самі фарміруем яе. Гэтае спрыяльнае для чалавечай душы асяроддзе ствараецца з нашых добрых спраў, цёплых пачуццяў, спачування і дапамогі.

 

“Насі сонца ў сабе” – так называецца цімураўскі атрад  Рэплеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна. Атрад існуе на працягу  трох гадоў. Вучні ўстановы разам з педагогам Аленай Прохар  з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі акцый “Дапамажы ветэрану”, “Помнік, “Паштоўка ветэрану”,  “Дай руку дапамогі малодшаму”,  “Чысты лес” і інш.

 

Цімураўцы напярэдадні навагодніх святаў павіншавалі дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў дашкольнай групы, падарылі ім цацкі і пачастункі. Не засталіся без увагі і ветэраны педагагічнай працы, школьнікі таксама павіншавалі іх са святам, уручылі салодкія падарункі.

Таццяна РАДЗЕЙКА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Рэплеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий