- ВІЦЕБШЧЫНА, Рэгiёны

Пад Каляднай зоркай

 

Больш за 70 работ з устаноў адукацыі Полацкага раёна – ёлачныя цацкі, ялінкі, навагоднія шары, падарункі да Новага года – у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўдзельнічалі ў раённым этапе выставы-конкурсу “Калядная зорка”.

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця і папулярызацыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выяўлення і падтрымкі юных талентаў, захавання іразвіцця народных традыцый Рэспублікі Беларусь.

Дыпломамі адзначана 36 работ. За дасягнутыя поспехі ўдзельнікі выставы-конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама.

У намінацыі “Арт-аб’ект” дыпломам I ступені адзначана работа Ганны Табачнікавай, Кацярыны Шкель, Леры Лягаевай, навучэнцаў студыі “Арт-дэкор” Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі (педагог– А.М.Пупкоўская). Дыпломам II ступені ўзнагароджана работа Варвары і Галіны Скабей, навучэнак сярэдняй школы № 18 (педагог – М. Е.Піўрык).

У намінацыі “Зімовыя святы”дыпломамі II ступені ўнагароджаны Уладзіслаў Сямёнаў, Максім Яшчышын, навучэнцы сярэдняй школы № 16 (педагог – Н.В.Лейчанка), а таксама Арцём Іваноў, Віталь Козел, навучэнцы Багатырскай базавай школы (педагог– П.У.Масіёнак).

У намінацыі “Навагодні персанаж” дыпломам II ступені адзначаны Аліна Парадня і Анастасія Чынякова, навучэнкі студыі рукадзелля “Свет цудаў” Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі (педагог– Ю.М.Ігнатовіч).

У намінацыі “Навагодні касцюм” дыплом II ступені прысуджаны Дар’і Дахінай і Ксеніі Кухцінскай, навучэнкам сярэдняй школы № 16 (педагог – Н.В.Дахіна).

Наталля СЛЯПЦОВА,
загадчык вучэбна-метадычнга кабінета
Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий