Святочны тыдзень англійскай мовы

- 8:56ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Калі святкуюць калядны вечар у Брытаніі? Ці чулі вы пра звычай запальваць свечкі кожную нядзелю? Якімі стравамі традыцыйна частуюцьсваіх родных і блізкіх на Новы год? Якія вядомыя сімвалы існуюць у брытанскай краіне?

На гэтыя і другія “святочныя” пытанні адказвалі вучні гродзенскай школы № 27 падчас прадметнага тыдня англійскай мовы, прысвечанага святам Калядаў і Новага года.

Вывучэнне замежных моў садзейнічае не толькі пашырэнню светапогляду, але і развіццю самавызначэння ў кантэксце міжкультурнай камунікацыі, дазваляе ўсвядоміць нацыянальныя каштоўнасці роднай краіны і роднай мовы, якія вылучаюць краіну на карце свету.

Менавіта гэтыя ідэі сталі галоўнымі для сумеснай працы настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў на працягу прадметнага тыдня аглійскай мовы.

Традыцыйна першы дзень пачаўся з прэзентацыі тэматыкі і мэт тыдня. Таксама быў агучаны шэраг пытанняў для пошукавай дзейнасці вучняў. Адказы ж яны знаходзілі падчас тыдня і змаглі паўдзельнічаць у інтэрактыўнай анлайн-гульні “Amongus”. Навучэнцы с захапленнем выконвалi розныя заданнi на станцыях, дзе iх чакалi салодкiя прызы.

У мерапрыемствах прадметнага тыдня прымалі ўдзел вучні III–XI класаў. Розныя конкурсы, віктарыны і праекты былі арыентаваны на ўзроставыя асаблівасці дзяцей. Напрыклад, вучні III–IV класаў стварылі галерэю малюнкаў, прысвечаную нацыянальным сімвалам Калядаў ў Брытаніі.

Вучні сярэдніх класаў параўноўвалі і вылучалі агульнае ў звычаях і традыцыях беларускай i брытанскай нацый. Яны праводзілі майстар-клас па прыгатаванні чаю паводле брытанскіх традыцый. Прадстаўнікі кожнага класса афармлялі стэнды з інфармацыяй пра абраны сорт чаю і запрашалі паспрабаваць духмяныя напоі.

Асаблівую зацікаўленасць выклікала мерапрыемства, прысвечанае ўнікальным падзеям і святам, якія адлюствоўваюць гістарычную спадчыну Брытаніі. Па выніках сумеснай працы настаўнікаў і вучняў быў створаны вэб-квеставы праект з выкарастаннем QR-кодаў “Падарожжа па старонках Брытаніі”. Школьнікі мелі ўнікальную магчымасць выканаць пастаўленыя задачы і тым самым акунуцца ў святочны настрой на працягу ўсяго тыдня.

Культурныя аспекты развіцця Брытаніі разглядалі вучні старшых класаў. З іх дапамогай адбылася выстава біяграфічных партрэтаў выдатных дзеячаў культуры, гісторыі і навукі. Працы былі размешчаны ў рэкрэацыях школы.

Наступны дзень быў прысвечаны вырабу паштовак і закладак, навучэнцы VI–VII класаў прэзентавалі свае арыгінальныя работы.

Гэтым самым стварыўся адпаведны эмацыянальны настрой і матывацыя да вывучэння англійскай мовы як неабходнага інструменту прэзентацыі ў міжнароднай супольнасці.

Стварэнню цёплай атмасферы супрацоўніцтва і дасягненню мэт прадметнага тыдня спрыялі творы сусветна вядомых брытанскіх кампазітараў і выканаўцаў, якія гучалі на вялікіх перапынках.

Завяршальным этапам тыдня стала ўрачыстая падзея – свята “Англійскае чаяванне”, якое аб’яднала ўсіх вучняў школы і іх настаўнікаў. Напрыканцы святочнай праграмы былі падведзены вынікі, узнагароджаны самыя актыўныя ўдзельнікі конкурсаў і праектаў.

Прадметны тыдзень не толькі ўнёс разнастайнасць у жыццё школы, але раскрыў творчыя здольнасці вучняў і вызначыў новыя кірункі для далейшага ўзаемадзеяння.  

Марыя ЦУПА,
кіраўнік кафедры англійскай мовы
сярэдняй школы № 27 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий