- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

З дыферэнцыраваным падыходам

 

Педагогі сярэдняй школы № 3 Ганцавічаў лічаць, што няма вучняў добрых і дрэнных, бо яны розныя. А значыць, неабходны свой падыход да кожнага. Дыферэнцыраванае навучанне ўлічвае індывідуальныя асаблівасці і магчымасці ўсіх дзяцей, таму педагогі імкнуцца ўдасканальваць навыкі яго выкарыстання.

Задача педагогаў – не толькі выявіць і развіць інтэлектуальныя і творчыя здольнасці вучняў, але і зрабіць так, каб працэс навучання быў цікавым і захапляльным.

Метады дыферэнцыраванага навучання добра павышаюць матывацыю да вывучэння рускай мовы. Гэтаму прысвячалася чарговае пасяджэнне школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў рускай мовы і літаратуры. Мерапрыемства праходзіла ў форме семінара-практыкума і складалася з тэарэтычнай часткі і адкрытых урокаў па рускай мове (“Часціны мовы. Назоўнік. Марфалагічная норма”) і рускай літаратуры (“А.П.Чэхаў. Апавяданне “Хлопчыкі”. Няўдалы пабег у Амерыку”), якія правялі Т.М.Агейка і Т.І.Качурка. 

Дыферэнцыраваны падыход да арганізацыі адукацыйнага працэсу настаўнікі абмеркавалі таксама на педагагічным савеце.

Таццяна АГЕЙКА,
кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання
настаўнікаў рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 3 Ганцавічаў

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий