Па вуліцах зімовага гарадка

- 17:33ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Каб палепшыць адпачынак вучняў, даць ім масу новых уражанняў і эмоцый, у нашай школе на час зімовых канікул расчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер “Зімовы гарадок”.

Штодня дзяўчынкі і хлопчыкі рабілі займальныя прагулкі па імправізаваных вуліцах, завулках і плошчах “зімовага гарадка”. На кожнай вуліцы дзяцей чакалі гульнявыя творчыя праграмы, інтэлектуальныя і жартоўныя конкурсы, вясёлыя спартыўныя спаборніцтвы, працавала творчая майстэрня Дзеда Мароза па вырабе навагодніх сувеніраў і цацак.

Кожны наступны дзень быў непадобны на папярэдні і напоўнены новымі ўражаннямі, зносінамі і сустрэчамі.

Вуліца Дружная запомнілася асабліва, бо яна была прысвечана гістарычнаму мінуламу і сучаснасці нашай Радзімы. Запамінальнай стала экскурсія ў школьны музей “Гісторыя майго краю”, у ходзе якой дзеці даведаліс яшмат новага і цікавага пра свій пасёлак і знакамітых землякоў. Дзяўчынкі і хлопчыкі прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальна-пазнаваўчай гульні “Жыву ў Беларусі, тым і ганаруся я!”, віктарыне “Мой пасёлак”. Таксама для дзяцей была арганізавана кніжная выстава “Адкрый для сябе Беларусь”.

Вясёлы, актыўны адпачынак – гэта залог паспяховых канікул. Але, безумоўна, і бацькі, і педагогі жадаюць, каб адпачынак быў яшчэ і бяспечным. У сувязі з гэтым з дзецьмі штодня праводзіліся хвілінкі бяспекі і здароўя і, вядома ж, быў прадугледжаны спектр мерапрыемстваў, звязаных з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне.

Вялікая ўвага надавалася здароваму ладу жыцця. Але ўмацоўваць здароўе нельга без спорту. Таму штодня праводзіліся зарадка, прагулкі і гульні на свежым паветры, спартыўныя турніры.

Доказ цікава праведзенага часу – стопрацэнтная прысутнасць выхаванцаў у лагеры і адзнака эмацыянальнага стану на “Ёлцы настрою”. Спадзяёмся, што дні, праведзеныя ў прышкольным лагеры, надоўга запомняцца.

Жанна БЕДУНКЕВІЧ, 
дырэктар аздараўленчага лагера
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий