- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Калейдаскоп мерапрыемстваў у “Зімовым калейдаскопе”

 

Вось і скончылася займальнае знаходжанне дзяцей ў аздараўленчым лагеры “Зімовы калейдаскоп”, які працаваў падчас канікул у Пятрэвіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна.

Дні аздараўлення праходзілі насычана і плённа. Адпачынак, які быў насычаны мерапрыемствамі рознай тэматыкі, пачаўся “Днём знаёмстваў”, а завяршыўся праграмай “Да новых сустрэч”.

Падчас музычна-забаўляльнай праграмы “Пяць чароўных ключоў ад куфра”, якая праводзілася з выкарыстаннем мультыборда, хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі навагоднія песні, танцавалі, адгадвалі герояў з песень. Пацешыла выхаванцаў гульня-пантаміма “Адгадай казачнага героя”, квест-гульня “Зімовы калейдаскоп”. Цікавымі былі мерапрыемствы “Замяла мяцеліца, завіхурыла”, “Калі героі казак сыходзяць са старонак…”, “Чараўніцтва пад Новы год”, “Чароўны свет – здаровы свет”, конкурс малюнкаў “Навагодні настрой у казках”, шашачны турнір, гадзіна сумеснага чытання “Калядныя казкі”, якая адбылася ў школьнай бібліятэцы.

 

Удзельнікі аздараўленчага лагера наведалі школьны музей з праглядам экспазіцыі “Гісторыя ўзнікнення навагодняй паштоўкі”, а таксама майстэрню Дзеда Мароза, дзе выраблялі віншавальныя паштоўкі для ўдзелу ў акцыі “Нашы дзеці”.

Выхаванцы праглядзелі дакументальны фільм пра выкананне правіл дарожнага руху і мастацкі фільм “Навагоднія канікулы”. Сацыяльны педагог правёў для хлопчыкаў і дзяўчынак гутарку “Добрыя дарогі дзяцінства”, якая тычылася прафілактыкі дзіцячага траўматызму. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў “Дарожныя знакі – нашы сябры”.

 

Імкнучыся зрабіць адпачынак разнастайным і займальным, мы далі магчымасць кожнаму дзіцяці праявіць сябе ў розных відах дзейнасці. Спадзяемся, што хлапчукі і дзяўчынкі атрымалі масу пазітыўных эмоцый.

Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий