- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Здароўе – гэта здорава!

 

Для таго каб прывіць дзіцяці здаровы лад жыцця, неабходна прыкласці шмат намаганняў і пачынаць трэба з самых ранніх гадоў. З гэтай мэтай у Асінаўшчызненскім яслях-садзе – пачатковай школе Смаргонскага раёна на зімовых канікулах прайшоў калейдаскоп мерапрыемстваў “Здароўе – гэта здорава!”.

Навукоўцы і медыкі сцвярджаюць, што здароўе залежыць на 20 % ад навакольнага асяроддзя і прыродна-кліматычных умоў, на 10 % – ад генетычнай схільнасці чалавека, яшчэ на 10 % – ад аховы здароўя і на 60 % – ад ладу жыцця чалавека. Вось чаму так важна настройваць яшчэ маленькага чалавека на здаровы лад жыцця.

Падчас мерапрыемства “Здароўе – гэта здорава!” навучэнцы вывелі асноўныя правілы здароўя, выконваючы якія, чалавек зможа добра сябе адчуваць і займацца любімай справай. Пабывалі ў ролі сапраўдных кухараў і стварылі кактэйлі і шашлычкі здароўя, выкарыстоўваючы карысныя і патрэбныя прадукты для арганізма чалавека. Пазнаёміліся з інфармацыяй пад назвай “Скажы мне, што ты ясі, і я скажу,хто ты”.

Вучоба ў школе, выкананне хатніх заданняў – сур’ёзная справа. Бывае, што школьнікі занятыя не меншза дарослых. Дзеці зразумелі, каб пры гэтым захаваць здароўе, трэба абавязкова чаргаваць працу з адпачынкам. Тэлевізар, відэа, камп’ютарныя гульні можна выкарыстоўваць, але нельга захапляцца імі залішне.

Напрыканцы мерапрыемства абмеркавалі змест прытчы пра мудраца і яго парады. Прыйшлі да высновы, што здароўе залежыць толькі ад нас.

Наталля СОСНА,
настаўнік пачатковых класаў
Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий