- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Насычаныя канікулы вензавецкіх школьнікаў

 

Вось і скончыліся такія доўгачаканыя зімовыя канікулы. Весела, займальна і карысна яны прайшлі ў Вензавецкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна.

Пачаліся канікулы з удзелу ў дабрачынных акцыях “Цуды на Каляды”, “З віншаваннем у кожны дом”, “Добрае сэрца”.

Цімураўцы і валанцёры павіншавалі з навагоднімі святамі адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых людзей, дзяцей-інвалідаў. З навагоднімі падарункамі, сабранымі ў рамках акцый “Цуды на Каляды” і “Нашы дзеці”, нашы валанцёры наведалі выхаванцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі і сацыяльна-педагагічнага цэнтра Дзятлава.

Зімовыя канікулы не абышліся без сюрпрызаў. Больш за ўсіх пашанцавала Максіму Каралю, Святлане Губар, Крысціне Юркевіч, Марыі Храноўскай. Несумненна, самыя яркія, незабыўныя ўражанні атрымалі яны, наведаўшы раённы навагодні ранішнік для адораных дзяцей, які праходзіў у фармаце інтэрактыўнага цімбілдзінгу #ELKAЖЕЛАНИЙ і #МЕЧТЫ# СБЫВАЮТСЯ# на базе Цэнтра культуры і народнай творчасці Дзятлава.

– На раённы ранішнік для адораных дзяцей я запрошаная не ў першы раз. Сёлета мне пашанцавала тут знаходзіцца як пераможцы абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “ПАТРИОТ.by”. Мерапрыемства вельмі спадабалася. Я актыўна прымала ўдзел у віктарыне, гульнях, флэшмобе. Прыйшлося і інтэрв’ю Дзеду Марозу даваць. У ім я пажадала ўсім прысутным моцнага здароўя, выдатнага настрою і не спыняцца на дасягнутых перамогах, а пакараць новыя вяршыні,–падзялілася ўражаннямі Крысціна Юркевіч.

Пазітыўны настрой дарылі навучэнцам і школьныя навагоднія ранішнікі. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы, удзельнічалі ў конкурсах. Актыўны ўдзел прымалі школьнікі ў майстар-класах, анлайн-конкурсах, квест-гульнях, спартыўных спаборніцтвах, якія праводзіліся падчас зімовых канікул. Навучэнцы весела і цікава правялі час, атрымалі станоўчыя эмоцыі, радасць зносін.

Варта сказаць, што разам з вясёлым адпачынкам у час канікул, вучні ўстановы яшчэ рыхтаваліся да алімпіяд, конкурсаў даследчага характару.   

Педагогі пастараліся арганізаваць і правесці навагоднія канікулы так, каб кожнае дзіця запомніла іх надоўга.

Аксана РОЎБА,
педагог-арганізатар
Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий