- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Шчорсаўскія “Снегавічкі”

 

Адпачынак для дзяцей зімой – гэта разрадка назапашанай за другую чвэрць напружанасці, папаўненне зрасходаваных сіл, аднаўленне здароўя, развіццё творчага патэнцыялу, удасканаленне асобасных магчымасцей, час адкрыццяў і прыгод, гульні і працы, час падзей і сустрэч, пазнання новых людзей, а галоўнае – самога сябе.

У Шчорсаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе падчас зімовых канікул працаваў лагер “Снегавічкі”.

У аснову дзейнасці лагера была закладзена гульня. Гэта спецыфічная паўнавартасная і даволі змястоўная для дзяцей дзейнасць. Гульня лёгка вызначала сімпатыі і антыпатыі дзяцей, выяўляла і развівала іх інтэлектуальныя і фізічныя сілы.

Кожны дзень змены быў прысвечаны адкрыццю адной з тэматычных “сняжынак”, якіх было сем – па колькасці дзён знаходжання дзяцей у лагеры. Кожнае дзіця магло штодня атрымліваць “сняжынку” за актыўны ўдзел у жыцці лагера. Калі набіралася дзесяць“сняжынак”, іх можна было абмяняць на адну вялікую зорку або паштоўку з віншаваннямі і пажаданнямі.

Не абышлося без добрых спраў. У рамках дабрачыннай акцыі “Добры Снегавік” дзеці наведалі ветэрана педагагічнай працы Любоў Герасімаўну Саліхаву, якой аказалі пасільную дапамогу, а таксама павіншавалі з надыходзячым Новым годам і Калядамі, уручыўшы мяшочак-снегавічок з прысмакамі.

На працягу змены былі запланаваны і праведзены спартыўныя мерапрыемствы: спартландыі, спартыўныя спаборніцтвы па піянерболе, эстафеты, у якіх былі задзейнічаны ўсе дзеці. Ніводнага дня не праходзіла без рухомых гульняў на свежым паветры.

Лагер дазволіў раскрыць патэнцыял кожнага дзіцяці, стварыць умовы для выхаду лішкаў дзіцячай энергіі і разам з тым атрымаць зарад новай энергіі, набыць новыя сілы кожнаму, даў магчымасць аддацца любімым забаўкам. Дзеці змаглі рэалізаваць свае творчыя фантазіі, праявіць актыўнасць і ініцыятыву, умацаваць здароўе. Хлопчыкі і дзяўчынкі захавалі самыя цёплыя ўспаміны ад перажытага падчас дзён працы лагера.

Валянціна КЛІМКО,
дырэктар прышкольнага аздараўленчага лагера “Снегавічкі”
Шчорсаўскага дзіцячага сада–сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий