Зімовыя забавы са Снегавіком

- 8:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Сапраўдным калядным цудам адарыла прырода дзень, у які да выхаванцаў сярэдняй групы ясляў-сада № 2 Свіслачына спартыўны стадыён завітаў Снегавік. Як прыемна здзівіліся дзеці, калі ўбачылі яго на гульнявой пляцоўцы!

 

Вясёлы Снегавік адразу прапанаваў дашкалятам пагуляць у снежкі. Затым, удосталь найграўшыся, снежны сябар загадваў дзецям загадкі пра зімовыя забавы. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадалі ўсе загадкі, наперабой выкрыкваючы правільныя адказы. А далей пачаліся спартыўныя спаборніцтвы. Падчас вясёлых эстафет малыя, як сапраўдныя хакеісты, спрытна вялі шайбу і забівалі гол у вароты, метка “стралялі” сняжком па мішэні, пракладвалі лыжню па заснежаным стадыёне.

 

Пасля вясёлых гульняў дашкольнікі з радасным натхненнем зляпілі для Снегавіка прыгожых сяброў-снегавічкоў. Снегавіку вельмі спадабалася новая кампанія сяброў, і ў падзяку ён пакатаў іх на санках. Дзіцячы гоман і смех выклікала стварэнне іскрыстага снегапада пры дапамозе гульнявога парашута. А самым дзіўным для хлопчыкаў і дзяўчынак была прапанова Снегавіка ўпасці спіной у гурбу, каб зрабіць “снежнага анёла”. Звычайна гэта малым не дазваляецца, а тут аказалася можна!

У добрым настроі, з румянымі шчочкамі вярнуліся дзеці ў дзіцячы садок. Несумненна, гэты дзень ім запомніцца, таму што акрамя карысці актыўнага знаходжання на свежым зімовым паветры яны атрымалі яскравыя эмоцыі ад забаўных гульняў з сябрамі і доўгачаканай сустрэчы са снегам!

Наталля БОЙКА,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 2 Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий