- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Інтэлект-шоу сучаснага фармату

 

Канікулы для піянераў і акцябрат – час не для нуды. Так, юныя мастаўчане паўдзельнічалі ў “Акцябрацкім квізе” – рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні. Яе ініцыятарам стала Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя.

Грандыёзнае інтэлект-шоу сучаснага фармату з выкарыстаннем медыя-кантэнту адбылося ў пачатку студзеня ў Мастоўскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. У ім удзельнічала пяць каманд з Мастоўскага раёна.

Шэсць насычаных тураў з пытаннямі з вобласці логікі, музыкі, літаратуры, яркае афармленне залы, камфортная пазітыўная атмасфера – сумаваць не было калі!

Гульня прайшла займальна і весела і падарыла дзецям новыя веды і ўспаміны. Лепшыя з лепшых былі ўзнагароджаны дыпломамі і прайшлі ў наступны тур.

Наталля СОХАН,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 5 Мастоў

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий