- ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Моцным быць душой і целам

 

З інфармавання пра здаровы лад жыцця ў маленстве пачынаюцца свядомыя адносіны да паводзін у старэйшым узросце. Так вырашылі ў санаторным яслях-садзе № 14 Гомеля. Менавіта таму ў пачатку студзеня тут правялі дзень здароўя.

Ён стаў сапраўдным святам для малых, іх бацькоў і супрацоўнікаў. Раніцай усіх з пажаданнямі здароўя сустрэлі казачныя персанажы. Яны прапанавалі дзецям і бацькам прайсці паласу перашкод, сфатаграфавацца на памяць, раздалі бацькам тэматычныя лістоўкі “За здароўем у дзіцячы сад!”.

Пасля смачнага і карыснага сняданку мы з выхаванцамі правялі займальныя конкурсы, гульні і тэматычныя гутаркі на тэму “Здаровае харчаванне”. Напрыклад, Ваўчок пагутарыў з дзецьмі пра тое, што такое здароўе, як яго падтрымліваць, умацоўваць і захоўваць.

     

У фізкультурнай зале дзеці праверылі сябе на сілу, спрыт, шпаркасць.

Выхаванцы садка засталіся ў захапленні, а бацькі і супрацоўнікі таксама атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Іна ГАЛАВАЧ,
намеснік загадчыка
санаторнага ясляў-сада № 14 Гомеля

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий