- Клуб молодого журналиста

Дарогамі добрых спраў

 

Юля СЫЦЭВІЧ,
навучэнка 11-га класа
Пятрэвіцкай сярэдняй школы – дзіцячага сада
Навагрудскага раёна,
член валанцёрскага атрада “Крок наперад!”

 

 

Абласная акцыя па ўборцы снегу “Дарогамі добрых спраў” аб’яўлена Гродзенскім абласным камітэтам БРСМ у халодны і снежны зімовы перыяд.

 

Рух “Дарогамі добрых спраў” працягнуў валанцёрскі атрад “Крок наперад!” Пятрэвіцкай сярэдняй школы – дзіцячага сада Навагрудскага раёна.

 

У рамках акцыі валанцёры павіншавалі з мінулымі святамі адзінока пражываючых жыхарак вёскі Макрэц І.М.Казлоўскую і А.П.Шнігір, уручыўшы ім фігуркі анёлаў ручной работы, прынеслі вады, падзяліліся з пажылымі людзьмі навінамі жыцця раёна і, вядома, аказалі дапамогу ў ачыстцы дваровай тэрыторыі ад снегу.

 

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий