Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні
З мэтай падрыхтоўкі да ўсвядомленага прафесіянальнага самавызначэння, развіцця прадпрымальнасці, засваення сутнасці прадпрымальніцкай дзейнасці з дапамогай практыка-арыентаванага навучання, фарміравання практычных навыкаў прадпрымальніцкай дзейнасці ў вучняў у сярэдняй школе № 1 Смаргоні арганізавана вучэбная бізнес-кампанія “Арацэя”. Сваю дзейнасць яна пачала са снежня мінулага года і будзе працягваць да 1 верасня.
Каманда творчых і прадпрымальных дзяўчат і іх кіраўнік Таццяна Гедройц займаюцца дызайнам і пашывам сталовай бялізны.
Пачатку функцыянавання бізнес-кампаніі папярэднічала вялікая падрыхтоўчая праца. Вучні ўдзельнічалі ў выбары ідэі, напісанні бізнес-плана, арганізацыі вытворчасці, распрацоўцы і рэалізацыі маркетынгавайс тратэгіі, рэалізацыі прадукцыі.
Юным прадпрымальнікам было цікава вывучыць гісторыю ўзнікнення і развіцця сталовай бялізны.
Аказваецца, упершыню нешта падобнае на абрус выкарыстоўвалі яшчэ ў Старажытным Егіпце. Тканіна складалася з ільняных і баваўняных нітак, на яе наносілася вышыўка з выкарыстаннем афарбаваных нітак. Наяўнасць дадзенага атрыбуту лічылася сімвалам улады і раскошы.
На Русі сталовай бялізне заўёды надавалася вялікае значэнне. Дзяўчаты да 15–16 гадоў былі абавязаны цалкам вырабіць і вышыць свой пасаг, у які ўваходзілі абрусы і ручнікі.
Папяровыя і тканкавыя сталовыя сурвэткі зараз не з’яўляюцца рэдкасцю або незвычайным прадметам. Але, напрыклад, ў Старажытнай Грэцыі для выцірання вуснаў і рук пасля прыёму ежы выкарыстоўвалі не паперу, а звычайныя фігавыя лісты. Афіцыйным днём нараджэння папяровай сурвэткі прынята лічыць 9 ліпеня 1867, калі англічанін Джон Дзікінсан вынайшаў станок для вырабу паперы з цэлюлозы.
Членам “Арацэі” прыйшлося таксама асвоіць курс застольнага этыкету. Складаючы рэкламу для прадукцыі кампаніі, дзяўчаты распавядалі пра асаблівасці выкарыстання сталовай бялізны.
Знешні выгляд накрытага стала павінен выклікаць апетыт. Ва ўсіх выпадках –няхай гэта будзез вычайны сямейны абед, сустрэча за сталом блізкіх сяброў або святочны вечар з гасцямі – стол павіненбыць накрыты з густам.
Абрус – асноўны прадмет пры сервіроўцы стала. Ён можабыць любы. Асноўнае патрабаванне да яго – свежасць. У некаторых выпадках сталовыя абрусы можна замяніць сэтамі. Сэт – гэта невялікі абрус ці драўляная, пластмасавая падстаўка для посуду.
Сурвэтка, як і абрус, важны прадмет сервіроўкі стала. Тканкавымі сурвэткамі, як правіла, вусны не выціраюць: іх кладуць на калені. Існуе шмат варыянтаў складання сурвэтак. Але ва ўсіх выпадках варта прытрымлівацца пэўных правілаў: палатняныя сурвэткі павінны быць квадратнай формы; пры складанні сурвэткі неабходна як мага менш дакранацца да яе пальцамі; усе сурвэткі на стале складаюць адным спосабам.
Акунуўшыся ў гісторыю ўзнікнення сталовай бялізны і правілы яе выкарыстання, удзельнікі праекта разгледзелі таксама сучасныя віды і магчымасці выкарыстання сталовай бялізны. Такім чынам, бізнес-кампанія “Арацэя” прапануе абрусы верхнія, дэкаратыўныя абрусы (дарожкі і напероны), а таксама чайныя і сталовыя сурвэткі.
Наперон – дадатковы верхні абрус памерам менш галоўнага. Новая, незвычайная дэталь упрыгажэння стала, неабходная для захавання ніжняга палатна і дэкору. Можа адрознівацца ад ніжняга абруса колерам, фактурай ці вылучацца дэкаратыўнай акантоўкай, пэндзлямі. Напероны могуць быць круглымі, прастакутнымі або квадратнымі. Яны шыюцца па памеры стальніцы (плюс 15–20 см) і ўкладваюцца па ўсім перыметры стала, цалкам перакрываючы абрус.
Дарожка – гэта досыць вузкая паласа тканіны, якой засцілаюць стол, як пакрыты абрусам, так і без яго. Яны выкарыстоўваюцца ў асноўным як дэкаратыўны элемент, які падкрэслівае святочнасць моманту. На дарожках раскладваюць ўпрыгожанні, ставяць кветкі, падсвечнікі. Настольныя дарожкі звычайна маюць шырыню 40 см і даўжыню, адпаведную даўжыні стала. Яны бываюць не толькі прамавугольныя, але і авальныя.
Прыгожыя арыгінальныя сурвэткі дапамогуць упрыгожыць стол і нададуць яму святочны выгляд. Яны камплектуюцца з абрусам і аб’яднаны адзіным стылем і дызайнам. Чайныя сурвэткі маюць памеры 35 × 35 см і выкарыстоўваюцца для сервіроўкі стала для чаявання, а сталовыя, памерам 46 × 46 см, дазваляецца выкарыстоўваць пры любым застоллі.
Неабходнасць фарміравання прадпрымальніцкага мыслення ў школе выклікана патрабаваннем выхавання членаў грамадства, здольных дзейнічаць у сучасных рынкавых умовах, правільна ацэньваць эканамічныя працэсы і эфектыўна ўдзельнічаць у іх. Гэтую задачу больш паспяхова можнавырашыць праз удзел моладзі ў дзейнасці школьных бізнес-кампаній. Такі ўдзел дае маладым людзям уяўленне пра сутнасць і асноўныя асаблівасці прадпрымальніцтва як адмысловага роду дзейнасці, фарміруе веды пра поўны цыкл прадпрымальніцкай дзейнасці, пра тое, што неабходна для стварэння ўласнай справы, а таксама можа дапамагчы зарыентавацца ў выбары прафесіі.