Лыжня – 2021 для смаргонскіх дашкалят

- 15:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Зіма прапануе мноства забавак. Адно з самых даступных і любімых у нашых выхаванцаў – хадзьба на лыжах. У студзені ў яслях-садзе 10 Смаргоні быў дадзены старт лыжні2021.

       

Кіраўнік фізічнага выхавання падрыхтавала лыжню на тэрыторыі дашкольнай установы, а хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо з нецярпеннем чакалі выхаду на прагулку. Нарэшце яны змогуць стаць на лыжы і прайсці па белым, рассыпістым снезе!

Дзеці з задавальненнем прайшлі некалькі кругоў. Хадзьба на лыжах спрыяла падняццю настроя і атрыманню прыемных уражанняў. Чыстае, марознае паветра загартоўвала арганізм, надавала бадзёрасці.

Разам з тым выхаванцы вучыліся выконваць правілы хадзьбы на лыжах, вытрымліваць дыстанцыю, не наязджаць на лыжы таго, хто ідзе наперадзе, не размаўляць на дыстанцыі і падтрымліваць сваіх таварышаў.

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий