“Рука дапамогі” – пенсіянерам

- 9:49ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Акружыць пажылых людзей клопатам – гэта стала добрай традыцыяй у Старадварэцкім яслях-садзе – базавай школе.

На працягу многіх гадоў ва ўстанове дзейнічае валанцёрскі атрад “Рука дапамогі”. Члены валанцёрскага атрада рэгулярна праводзяць акцыі, працоўныя дэсанты. У атрадзе вызначана кола дзеянняў, школьнікі аказваюць добраахвотную дапамогу.

У зімовы перыяд нашы валанцёры прымаюць удзел у абласной валанцёрскай акцыі “Зімовая пара добрых спраў”. Яны аказваюць дапамогу адзінокім грамадзянам пажылога ўзросту ў аграгарадку Стары Дварэц, вёсцы Вароны ва ўборцы дваровых тэрыторый ад снегу, дастаўцы ў дом вады і дроў. Акцыя разлічана на зімовы перыяд, таму валанцёры нашай установы адукацыі будуць дапамагаць пажылым людзям і далей.

Святлана ПАШКО,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Старадварэцкага ясляў-сада – базавай школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий