- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

Захапляльныя суботы кукаўскіх школьнікаў

 

Кукаўскія вучні цікава і з карысцю праводзяць суботы, прычым не дзе-небудзь, а ў школе! І мароз гэтаму не перашкода!

 

Што можа быць лепш, чым удзел у спартыўнай эстафеце з сябрамі на свежым паветры, захапляльныя зімовыя гульні і забавы, вясёлае катанне на  санках і лыжах? Азарт, хваляванне, адказнасць за каманду – усё гэта робіць больш дружнымі не толькі вучняў, але і іх бацькоў, педагогаў.

Настаўнік фізкультуры Ігар Бародка падрыхтаваў спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, напоўненыя звонкім смехам і весялосцю. Чаго на іх толькі не было! Нават дырэктар школы Андрэй Літвіновіч пусціўся ў скокі і вадзіў карагоды.

Жадаючых пакатацца на лыжах было шмат. Старэйшыя дапамагалі малодшым правільна надзець лыжы, вучылі тэхніцы катання.

 

Зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі атрымалі не толькі дзеці, але і педагогі.

Марына КЛІМАВЕЦ,
настаўнік замежнай мовы
Кукаўскай сярэдняй школы
Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

+3

Добавить комментарий