- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дзень ратавальніка ў смаргонскім яслях-садзе

 

19 студзеня, у Дзень ратавальніка, у старшай групе ясляў-сада № 10 Смаргоні на працягу дня праводзілася шмат разнастайных мерапрыемстваў, прысвечаных людзям важнай і гераічнай прафесіі – ратавальніка.

 

З самай раніцы нашы выхаванцы пагутарылі пра тое, хто такія ратавальнікі, як яны працуюць, якія бываюць службы ратавання. Выхаванцы ўспомнілі, як трэба паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях, куды трэба тэлефанаваць у выпадку пажару і іншых сітуацый. Дзеці знайшлі шмат цікавага, звязанага з прафесіяй ратавальніка, у сваім кутку бяспекі. Разгледзелі ілюстрацыі на тэму небяспечных сітуацый і дзеянняў ратавальнікаў, пагарталі кнігі, тэматычныя альбомы, пагулялі з лэпбукам “Пажарная бяспека”.

Вырашэнне праблемных сітуацый “Што рабіць, калі ў доме пачаўся пажар?”, “Што трэба зрабіць, калі ты згубіўся ў горадзе?”, “Як выклікаць пажарную брыгаду?”, “Як выклікаць хуткую дапамогу?” дазволіла нашым выхаванцам замацаваць уяўленні пра правілы бяспечных паводзін. У гульнях і гульнявых практыкаваннях дзеці яшчэ раз успомнілі пра правілы бяспечных паводзін на вуліцах горада, у доме. У сюжэтна-ролевай гульні “Пажарныя спяшаюцца на дапамогу” яны самі змаглі пабыць у ролі ратавальнікаў, замацаваць навыкі выкліку службы па тэлефоне, правілы бяспечных паводзін. А пасля хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем працавалі над размалёўкамі на тэмы бяспекі.

       

Дзень прайшоў насычана і цікава. Дзеці зразумелі галоўнае: ратавальнікі – гэта людзі, якія дапамагаюць усім, хто трапіў у бяду, гэта людзі, якія гатовы ў любы час сутак прыйсці на дапамогу, але неабходна выконваць правілы бяспечных паводзін, каб працы ў ратавальнікаў было менш.

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий