Дапамога вензавецкіх школьнікаў

- 10:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Навучэнцы Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна прыходзяць на дапамогу птушкам і прымаюць удзел у экалагічнай акцыі “Падтрымаем птушак” і праекце “#ЭкаЦімураўцы”.

 

Зімуючыя птушкі прылятаюць да нашых дамоў за дапамогай, гэта самы цяжкі час для іх, многія гінуць ад холаду і голаду. Акцябраты, піянеры, валанцёры і цімураўцы – усе дружна ўключыліся ў работу. Першае, што трэба было зрабіць – гэта змайстраваць кармушкі. За справу ўзяліся цімураўцы і валанцёры. Падыйшлі адказна, ім хацелася, каб “птушыныя сталоўкі” выглядалі прыгожа. Калі кармушкі былі гатовыя, акцябраты развесілі іх на тэрыторыі ўстановы і нарыхтавалі корм.

Навучэнцы з задавальненнем падкормліваюць птушак зімой і назіраюць за асаблівасцямі іх паводзін, звычкамі. Удзел у экалагічных акцыях і праектах – гэта не толькі дапамога зімуючым птушкам, але і выдатная магчымасць праявіць спачуванне і дабрыню.

Аксана РОЎБА,
педагог-арганізатар
Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий