- Клуб молодого журналиста

Па слядах навагодніх свят

 

Арына СІНЯНОК,
выхаванка студыі журналістыкі
Гомельскага абласнога
Палаца творчасці дзяцей і моладзі

 

Нягледзячы на тое што зімовыя канікулы прайшлі, успаміны пра выдатныя дні застануцца з намі, выхаванцамі Гомельскага Палаца творчасці, надоўга.

Час навагодніх ёлак – гэта мора эмоцый, захаплення і радасці для ўсіх удзельнікаў. Яму папярэднічалі рэпетыцыі, падбор касцюмаў, прагоны спектакля, праца майстэрні аквагрыма і навагодніх цацак. Мы самі станавіліся чараўнікамі, таму што падарылі юным гамяльчанам казку. А яшчэ разам з педагогамі сталі ўдзельнікамі Губернатарскай ёлкі, на якую з’ехаліся дзеці з розных куткоў нашай вобласці.

У мяне ёлка–2021 ужо пятая, але я як у першы раз выходжу выступаць на арэну Гомельскага цырка, а адчуванне сапраўднага цуду з кожным годам становіцца толькі ярчэй.

Цырымонія ўшаноўвання выхаванцаў Палаца, якія сталі пераможцамі абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў і фэстаў, – гэта добрая традыцыя. На яе былі запрошаны 96 удзельнікаў і калектываў Палаца, якія заваявалі па выніках 2020 года дыпломы і граматы самых прэстыжных конкурсаў.

 

Напярэдадні Каляд адчулі радасныя эмоцыі выхаванцы абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання. Педагогі і выхаванцы абласнога Палаца творчасці падрыхтавалі для іх казку, а Гомельская абласная калегія адвакатаў – салодкія падарункі.

А яшчэ было адкрыццё віртуальнай выставы “Мы малюем зіму” народнай выяўленчай студыі Валянціна Пакаташкіна“Натхненне”, выставы жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці “Зімовы вернісаж” у цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. А.І.Герцэна, міні-гульні “Калядныя зоркі”, удзел у акцыі “Чараўніцтва на Каляды” з наведваннем бальніц, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, карэкцыйных цэнтраў і многа што яшчэ. Хочацца, кааб цяпло і радасць зімовых свят пасяліліся ў нашым Палацы на ўвесь год.

 

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий