Вельмі цікава ў яслях-садзе № 4 Ганцавіч прайшоў Дзень здароўя пад дэвізам “Усе мы весела гуляем і здароўе захоўваем”.
Кіраўнік фізічнага выхавання Л.А.Цішчанка падрыхтавала захапляльнае падарожжа па станцыях, дзе патрабавалася выканаць спартыўныя і музычныя заданні разам са Снегавічком. Дзеці танцавалі пад музыку, актыўна спаборнічалі ў эстафетах “Зляпі снегавіка”, “Лыжнікі”, “Трапны стралок”, “Пракаціся на лядзянцы”, “Заснежаная дарожка” і “Гонкі на санках”, удзельнічалі ў рухавых гульнях “Снег, лёд, гармідар”, “Снежная баба”, “Два Марозы”, “Сняжыначкі-пушыначкі” і інш. Падчас дня здароўя выхаванцы паказалі не толькі сілу, вынослівасць, хуткасць і кемлівасць, але і маральныя якасці – дружбу і калектывізм.
Дзякуючы розным відам гульнявой дзейнасці, дашкольнікі праяўляюць большую цікавасць да фізкультуры і спорту. А гэта вельмі важна, бо яны станоўча ўплываюць на фізічны і эмацыянальны стан.
Людміла ЦІШЧАНКА,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 4 Ганцавіч