Зімовыя ідэі для актыўнага адпачынку

- 10:40ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

У санаторным яслях-садзе Брагіна прайшло спартыўнае свята “У гасцях у Зімачкі-Зімы” для выхаванцаў старшых груп. Правесці час сумесна з бацькамі і выклікаць у дзяцей жаданне займацца спортам падабалася ўсім.

Катанне на санках, лыжах, гульня ў снежкі спрыяюць развіццю фізічных якасцей – сіле, спрыту, шпаркасці, каардынацыі рухаў і выхоўваць мэтанакіраванасць і настойлівасць, а таксама пачуццё таварыства.

Дарэчы, у нашай установе наладжана сістэматычная работа з бацькамі па прыцягненні іх да ўдзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах. І на гэты раз бацькі з задавальненнем адгукнуліся. Загадчыца нашай установы Людміла Гурын традыцыйна падтрымала мерапрыемства асабістым удзелам.

Я зрабіла акцэнт на тым, каб максімальна захапіць нашых выхаванцаў цікавым сюжэтам, каб дзеці дружна залучаліся ў розныя гульні, эстафеты і аказвалі адно аднаму дапамогу пры выкананні заданняў. Са свайго вопыту магу сказаць, што мерапрыемствы такога роду трэба прадумваць да дробязяў, бо на вуліцы складана ўтрымаць увагу дзяцей. Калі ёсць снег, адразу з’яўляецца мноства ідэй, як зрабіць адпачынак яркім, напоўненым прыемнымі эмоцыямі.

 

Раніца ў нас пачалася з таго, што кіраўнік фізічнага выхавання Кацярына Калясан праклала лыжню. Зімачка-Зімаза прасіла нашых дзяцей у госці, а суправаджаў іх у вандроўцы Снегавік. На шляху дзеці сустрэлі Бабу-Ягу, якая перашкаджала ім. Выхаванцам прыйшлося пераадольваць перашкоды, удзельнічаць у спартыўных эстафетах і рухомых гульнях. У канцы выпрабаванняў дзеці пасябравалі з Бабай-Ягай і вырашылі ўзяць яе з сабой у госці да Зімачкі-Зімы.

Сустрэча з Зімачкай-Зімой ўсім удзельнікам прынесла радасць. На пляцоўках стаялі лыжы і санкі. Разам з дзецьмі казачныя героі паўдзельнічалі ў вясёлых эстафетах. Шчырая падзяка за акцёрскае майстэрства педагогам, якія выканалі ролі казачных герояў: Кацярыне Пацега, Таццяне Леўчанка і Наталлі Раманюк. Нягледзячы на мароз, яны змаглі стварыць пазітыўны настрой у выхаванцаў.

Алена МАКАРАНКА,
кіраўнік фізічнага выхавання
санаторнага ясляў-сада Брагіна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий