- МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Падцвердзілі майстэрства

 

Узорны канцэртны хор Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава стаў лаўрэатам Рэспубліканскага агляду-конкурсу харавых калектываў “Спяваем разам”.

Рэспубліканскі агляд-конкурс харавых калектываў “Спяваем разам” праходзіць з перыядычнасцю адзін раз у два гады. Мерапрыемства з’яўляецца значнай падзеяй у культурным жыцці краіны, бо садзейнічае папулярызацыі харавога мастацтва, развіццю і ўмацаванню творчых зносін і сяброўскіх сувязей паміж харамі. Упершыню за ўсю гісторыю конкурсу заключны этап праходзіў дыстанцыйна, але ад гэтага суперніцтва паміж лепшымі калектывамі рэспублікі не стала менш напружаным.

Узорны канцэртны хор Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава пад кіраўніцтвам Вікторыі Віктараўны Галуза ў чарговы раз даказаў свой высокі прафесіяналізм і харавое майстэрства, стаўшы лаўрэатам першай ступені! Калектыў паўтарыў свой паспяховы вынік 2018 года.

Узорны канцэртны хор адрознівае высокая харавая культура, зладжаны ансамбль, багатая палітра тэмбравых і дынамічных фарбаў і цікавы рэпертуар. На суд кампетэнтнага журы агляду-конкурсу была прадстаўлена досыць складаная праграма.

У творчай біяграфіі хору гімназіі шматлікія ўзнагароды на прэстыжных міжнародных конкурсах у Беларусі, Латвіі, Польшчы, Расіі і іншых краінах. Зараз да іх дадалася чарговая яркая перамога.

Наталля АЛІСЕЕВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
спецыяльнага цыкла Магілёўскай дзяржаўнай
гімназіі-каледжа мастацтваў
імя Яўгена Глебава

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий