Падкормім птушак разам

- 12:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Разумеючы важнасць падкормкі птушак у халады, выхавальнікі, дзеці і бацькі спецыяльнай групы для дзяцей з ЦПМ Нягневіцкага ясляў-сада далучыліся да ўдзелу ў акцыі “Птушкі ля кармушкі”, што праводзіць аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Бывае, што зіме трэба ўсяго некалькі гадзін, каб уступіць у свае правы – за ноч снегам атуліць зямлю, дамы, дахі, дарогі, лясы, палі. Мы радуемся, што зіма наступіла і ўсё накрыла белай коўдрай. А вось птушкам, напэўна, нярадасна. Дзе ж цяпер ім браць корм? І холадна, і голадна нашым сябрам.

Падчас акцыі пры падтрымцы бацькоў на тэрыторыі ясляў-сада мы размясцілі кармушкі. А каб птушкі іх наведалі, мы засыпаем туды нясмажаныя несалёныя чорныя семкі. Гэта ўніверсальная падкормка для птушак. Таксама мы прычапілі да галінак кавалачкі несалёнага нясмажанага сала для сініц і дзятлаў. Усе дзеці добра ведаюць, што ні ў якім разе нельга класці ў кармушку хлеб, батон і іншую ежу са свайго стала.

Зімні стол для птушак мы папаўняем штодня. Дзеці з захапленнем назіраюць, як на свежую порцыю корму налятае вясёлая зграйка птушак.

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий