- БРЕСТЧИНА, Регионы

Наш сябар – снегавік

 

Сёння снегавік, даўняя дзіцячая зімовая забава, стаў сімвалам навагодніх свят. А яшчэ ў яго ёсць сваё свята – Міжнародны дзень снегавіка. У суботу чацвёртакласнікі Відамлянскай сярэдняй школы Камянецкага раёна адправіліся ляпіць снегавіка.

Калі выпаў доўгачаканы снег, з’явілася выдатная магчымасць павесяліцца: пагуляць у снежкі, з’ехаць з горкі на санках, пакатацца на лыжах і, вядома, зляпіць пацешнага снегавіка.

Дзеці з захапленнем узяліся за справу: надзелі рукавіцы, разбіліся на групы, кожная з якіх займалася сваёй працай. Дзяўчынкі рабілі самыя маленькія камякі і ўпрыгожвалі снегавіка.

Паставіўшы скатаныя снежныя камякі адзін на адзін, дзеці прымайстравалі рукі, вочы, рот і капялюш. Наш снежны сябар атрымаўся вялікім, мілым і ўсмешлівым. Здавалася, што ён вось-вось ажыве і пойдзе з намі ў скокі або стане вадзіць карагод. Усім было вельмі весела.

Старшакласнікі, убачыўшы нашага снегавіка, кінуліся таксама катаць новыя снежныя камякі.

Наш снегавік не толькі ўпрыгожыў двор, але і стаў сапраўдным вартавым прышкольнай тэрыторыі. Ён запрашае дзятву пагуляць вакол яго ў снежкі.

Зіма дапамагае дарослым стаць на нейкі час дзецьмі, а дзецям – акунуцца ў чароўную зімовую казку.

Алена ХІЛЬМОНЧЫК,
Настаўнік пачатковых класаў
Відамлянскай сярэдняй школы
Камянецкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий