Падары дзіцяці кнігу

- 12:41ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З 18 па 22 студзеня ў дзіцячым садзе № 37 Ліды прайшла акцыя “Падары дзіцяці кнігу!”, у якой прынялі ўдзел больш за пяцьдзесят сем’яў.

Дзякуючы бацькам кніжны фонд дзіцячага сада папоўніўся прыгожай, яркай, пазнавальнай літаратурай.

У рамках акцыі прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Адным з самых цікавых з іх стала прэзентацыя буктрэйлераў “Мая любімая кніга”, дзе маленькія чытачы прадэманстравалі свае любімыя кнігі.

 

Сапраўдным упрыгожваннем дзіцячых груп сталі выставы кніг-самаробкаў – вынік сумеснай працы бацькоў і дзяцей. Ну а завяршылася акцыя мерапрыемствам “Добразычлівае фота на памяць”. Так у кожнага захаваўся фотаздымак як напамін пра цікавыя дні.

Вольга ВАРОШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 37 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий