- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Абмеркавалі справы моладзі на бягучы год

 

Пасяджэнне маладзёжнага парламента прайшло на базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Свіслачы.

На пасяджэнні прысутнічалі дэпутаты маладзёжнага парламента –актыўныя маладыя людзі з выразнай грамадзянскай пазіцыяй і жаданнем унесці сваю лепту ў навакольную рэчаіснасць, а таксама першы сакратар РК ГА “БРСМ” А.А.Лобач.

Галоўнымі пытаннямі для дзесяці маладых парламентарыяў сталі выбары намесніка старшыні. Аднагалосна ўсе прысутныя падтрымалі кандыдатуру Лізаветы Панізнікавай. Хочацца адзначыць, што ўсе члены маладзёжнага парламента далучыліся да грамадскай працы. Маладыя парламентарыі ўнеслі свае прапановы ў план работы на 2021 год. Надалей прадстаўнікі маладзёжнагапарламента прымуць актыўны ўдзел у гарадскіх мерапрыемствах, акцыях і конкурсах, сесіях дэпутатаў і круглых сталах. Планы ў лідэраў моладзі на 2021 год велізарныя. Пасля пасяджэння члены маладзёжнагапарламента прынялі ўдзел у занятку з элементамі трэнінгу “Лідар”.

Алена НОШЧЫК,
метадыст ЦТДіМ Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий