Брэйн-рынг у рамках інавацыйнага праекта

- 15:08ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

26 студзеня ў рамках арганізацыі работы па рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі iндывiдуальнай прафiлактычнай работы з навучэнцамі на ранняй стадыі выяўлення прымет дэсацыялізацыі” у сярэдняй школе № 1 Смаргоні прайшоў брэйн-рынг “Шкодныя звычкі, іх прафілактыка і адказнасць”. Яго арганізатарамі сталі начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Смаргонскага РАУС, сацыяльны педагог школы і класны кіраўнік 7 “А” класа.

Рэалізацыя магчымасцей, закладзеных у чалавеку, залежыць ад яго ладу жыцця, паводзін, тых ці іншых звычак. Некаторыя падлеткі разглядаюць свае правы як праяву звычайнага свавольства. “Падумаеш, якія дробязі –разбіў шкло, нецэнзурна вылаяўся, зрабіў непрыстойны надпіс на парце, зламаў дрэва”, – кажуць яны, калі прыходзіцца адказваць за зробленае. Але гэта не дробязі.

 

Асноўная мэта мерапрыемства – вызначэнне ўзроўню ведаў пра адміністрацыйную адказнасць непаўналетніх, прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў, уменне прымяняць свае веды ў рэальных сітуацыях.

У брэйн-рынгу прынялі ўдзел вучні 7 “А” класа, з ліку якіх былі сфарміраваны тры каманды: “Фіксікі”, “Цмокі”, “Клуб Вінкс”.

У пачатку гульні сямікласнікі прадставілі журы свае каманды, абвясцілі назву і выбралі капітанаў. Удзельнікам брэйн-рынга былі прапанаваны заданні рознай складанасці: тэставанне па правілах дарожнага руху, бліц-апытанне пра асноўныя прынцыпы здаровага ладу жыцця, рашэнне сітуацый з жыцця школьнікаў, заснаваных на рэальных падзеях “Ацані сітуацыю”, заданне “Абрэвіятуры”, дзе было неабходна расшыфраваць такія паняцці, як ІСН, КСН і іншыя.

У ходзе гульні каманды праявілі знаходлівасць і кемлівасць, якая спрыяла паспяховаму вырашэнню сітуацыйных задач праз калектыўную працу ў камандзе.

Падчас падліку балаў начальнік ІСН Аксана Цыганкова патлумачыла навучэнцам, у якіх выпадках надыходзіць адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за ўчыненне правапарушэнняў і злачынстваў. У завяршэнні мерапрыемства былі вызначаны месцы каманд і пераможца брэйн-рынга. Каманды былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі.

Дзеці зрабілі выснову, што самае галоўнае – законы не парушаць, а парушальнікаў спыняць і навучаць.

Святлана ВАЙДА,
педагог сацыяльны
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий