Чэлендж “Прыбяром снег разам”

- 14:53МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Члены пярвічнай арганізацыі БРСМ імя Н.В.Тананайка дзіцячага сада – сярэдняй школы № 12 Магілёва далучыся да чэленджу “Прыбяром снег разам”.

У рамках акцыі навучэнцы 9 “Б” класа наведалі пажылых людзей, якія маюць патрэбу ва ўборцы снегу на прылеглых тэрыторыях прыватных домаўладанняў.

Школьнікі ачысцілі падыходы да варот і брамак, а таксама пляцоўкі каля ўваходных дзвярэй.

Па асабістай просьбе Вольгі Макараўны Анчук праведзена праца па расчыстцы драўлянай лесвіцы і мастка ў вусці ракі Дубравенкі. Гэтая дарога дае магчымасць жыхарам пасёлка кароткім шляхам прайсці ў бліжэйшы мікрараён.

Ірына РАВУЦКАЯ,
педагог-арганізатар,
дзіцячага сада – сярэдняй школы № 12 Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий