- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Урок АБЖ у аддзеле па надзвычайных сітуацыях

 

У адзін са студзенскіх дзён навучэнцы 5-га класа сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны Бераставіцкага раёна адправіліся на ўрок па асновах бяспекі жыццядзейнасці не ў навучальны кабінет, а ў госці да пажарных у Бераставіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Фарміраванне ў вучняў вопыту бяспечных паводзін, выхаванне адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі ажыццяўляецца ў ходзе заняткаў па АБЖ. А калі тэорыя падмацоўваецца практыкай, эффектыўнасць заняткаў значна павялічваецца.

Інспектары раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях расказалі навучэнцам пра працоўныя будні, прадэманстравалі абсталяванне, неабходнае для выратавання людзей. З непадробнай цікавасцю школьнікі разглядалі спецмашыны: убачылі рукавы, мотапомпу, бензарэз, бензапілу, калонку, пажарныя лесвіцы. Іх цікавіла, за колькі хвілін трэба паспець сабрацца і выехаць, дзе бяруць ваду для тушэння пажару, колькі вады можа спатрэбіцца, каб патушыць адзін невялікі аб’ект. А яшчэ кожнаму вучню прадставілася магчымасць пасядзець у кабіне пажарнай машыны.

 

Працягнулася сустрэча ў пакоі бяспекі МНС “У гасцях у чароўнай кнігі”. Інспектары аддзела нагадалі дзецям правілы бяспечных паводзін, паведамілі пра найбольш частыя прычыны пажараў, правілы бяспечных паводзін на лёдзе, а таксама ўручылі займальныя кніжкі і памяткі. Школьнікі даведаліся і пра правілы паступлення ў спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.

Вялікую цікавасць, асабліва ў хлапчукоў, выклікала экскурсія па музеі пажарнай службы, дзе можна было не толькі паглядзець экспанаты, а яшчэ і пачуць цікавыя звесткіпра розныя элементы экіпіроўкі ратавальнікаў, пра значнасць шаўронаў і шмат іншага.

Таццяна ПАЛАНЕЙЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий