- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Урок памяці ахвяр Халакосту

 

Штогод 27 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. У гэты дзень у памяшканні гістрыка-краязнаўчага музея “Памяць сэрца” Навагрудскай спецыяльнай школы-інтэрната быў праведзены ўрок-памяці “Халакост. Горкая праўда зямлі”.

Вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі вучняў з асноўнымі паняццямі, звязанымі з трагедыяй Халакоста, расказалі пра шматлікія ахвяры фашызму, пра жорсткае знішчэнне яўрэйскага народа ў лагерах смерці. Шэсць мільёнаў яўрэяў расстраляны, знішчаны ў газавых камерах¸ спалены ў печах крэматорыяў. Сярод ахвяр – 800 тысяч грамадзян Беларусі.

Да мерапрыемства была падрыхтавана слайд-прэзентацыя “Халакост-памятаць ці забыць?”. Увазе прысутных быў прадстаўлены відэафільм “Халакост – памяць без тэрміну даўнасці”. Асабліва закрануў дзяцей аповед пра “эксперыменты” доктара Ёзэфа Менгеле, таксама вядомага як “анёл смерці”.

Напрыканцы вучні ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр генацыду.

Гэтага нельга забываць, галоўнай мэтай урока памяці было данесці школьнікам, што сёння мы абавязаны не толькі памятаць пра мінулае, але і ўсведамляць, якія пагрозы сучаснаму свету нясуць войны.

Вольга РАДЧАНКА,
выхавальнік Навагрудскай спецыяльнай школы-інтэрната
для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення,
парушэннямі псіхічнага развіцця,
цяжкасцямі ў навучанні
,
кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Мая Бацькаўшчына”

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий