- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Прававыя веды для пяцікласнікаў

 

“Ведай свае правы, але не забывай пра абавязкі!” – пад такім дэвізам у рамках Школы Актыўнага Грамадзяніна ў Любчанскай сярэдняй школе Навагрудскага раёна прайшоў дзень прававых ведаў для пяцікласнікаў.

Вучні наведалі дзіцячы прававы сайт Рэспублікі Беларусь, дзе ў гульнявой форме пазнаёміліся з “Юрыдычнай азбукай” і прайшлі “Прававы лабірынт”. З вялікім азартам спаборнічалі ў прававым турніры “Сябруем з законам”, дзе прадэманстравалі веданне сваіх правоў і абавязкаў. Гульня ўключала восем блокаў: “Збяры прымаўку”, “Юрыдычная кансультацыя”, “Так ці не”, “Слоўнікавая”, “Музычная”, “Анаграмы”, “Сітуацыя”, “Дэтэктывы”.

Госцем школьнага мерапрыемства стаў бацька нашай навучэнкі Дар’і Філітовіч, Сяргей Уладзіміравіч, які таксама ўдзельнічаў у спаборніцтве. Ён даваў дзецям парады, як знайсці выхад з сітуацыі без парушэння закона, адказваў на пытанні вучняў. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.М.Бушміч нагадала пра тое, што патрэбна ведаць не толькі пра свае правы, але і пра абавязкі, пра адказнасць за свае паводзіны.

Пяцікласнікі зразумелі, што закон трэба ведаць і выконваць, а за кожнае парушэнне закона чалавек павінен несці адказнасць.

Вольга БАБРОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 5-га класа
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий