- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Гутарылі са святаром пра дабро і зло

 

Клубу выхаднога дня “Падлетку нас устрач, які арганізаваны ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “СпектрГродна для дзяцей, якія ўчынілі правапарушэнні, і з семяў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, хутка дзесяць гадоў.

Дзейнасць клуба ад задумы да выніку каштоўная для падлеткаў тым, што пабудаваная на прынцыпах падтрымкі і разумення, узаемнага даверу, якія дапамагаюць знайсці ў сабе і праявіць лепшае ва ўсім. Хтосьці з выпускнікоў клуба стаў паспяховым у сваёй прафесійнай дзейнасці, хтосьці па-майстэрску працягвае сваё хобі на сцэнічных падмостках, а іншыя з настальгіяй успамінаюць “як выдатна гэта было” і па магчымасці ўдзельнічаюць ужыцці цэнтра.

Паняцці “дабро” і “зло” набываюць асаблівую актуальнасць для ўдзельнікаў клуба “Падлетку насустрач” падчас сустрэч са святарамі Беларускай праваслаўнай царквы. Так, у суботні зімовы дзень Свята-Пакроўскі кафедральны сабор стаў месцам дыялогавай пляцоўкі моладзі са свяшчэннікам, дзе вызначальнымі былі духоўныя каштоўнасці дабра і зла, велікадушнасці і міласэрнасці. Святар гаварыў з дзецьмі пра неацэннасць чалавечага жыцця, неабходнасць існавання кожнай непаўторнай асобы. Яго аповед пра рэальныхлюдзей і іх лёсы, пра асабісты выбар жыццёвага шляху, быў як пасыл падлеткам задумацца пра сэнс дня сённяшняга і ўсяго іх жыцця.

Удзельнікі сустрэчы даведаліся пра гісторыю велічнага храма, наведалі бібліятэку з найстаражытнымі выданнямі і таямнічую званіцу, званы якой будуць нагадваць ім, што жыццё – гэта шчасце, а дабро – адзіны шлях да яго.

Алена ДУЛЕЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
ЦТДіМ “СпектрГродна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий