- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дзень здароўя “Ты марозу не бойся – з фізкультурай пасябруй”

 

З мэтай умацавання здароўя, узбагачэння і назапашвання рухальнага вопыту, фарміравання асноў здаровага ладу жыцця ў яслях-садзе № 6 Смаргоні праведзены дзень здароўя “Ты марозу не бойся – з фізкультурай пасябруй”.

 

Немагчыма ўявіць жыццё дзіцяці ва ўстанове дашкольнай адукацыі без разнастайных формаў фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці: ранішняй гімнастыкі, фізкультурных заняткаў, рухомых гульняў і фізічных практыкаванняў на паветры, фізкультурнага вольнага часу, свят, дзён здароўя.

Арганізацыя дзён здароўя з’яўляецца ўніверсальным сродкам вырашэння цэлага комплексу задач: аздараўленчых, адукацыйных і выхаваўчых.

З самага ранку ва ўстанове панавалі спартыўны дух і святочны настрой: дзетак сустракала Вітамінка, разам з якой яны пераадолелі незвычайную паласу перашкод.

Выхаванцы сярэдніх груп спачатку пабывалі ў гасцях у Снегавіка, а пасля гулялі ў рухомыя гульні “Снежкі”, “Замарожу” і спаборнічалі ў “Меткім снайперы”. Усё гэта садзейнічала развіццю спрыту, хуткасці, дакладнасці рухальных дзеянняў.

Добрую фізічную падрыхтоўку праявілі ў зімовых забавах выхаванцы старшых груп. У эстафетах “Хуткая язда”, “Вясёлыя лыжы”, “Пацешныя санкі”, “Хакей” яны ўдасканальвалі ўменні катаць на санках адно аднаго, аб’язджаючы пазначаныя арыенціры, хадзіць на лыжах, чаргуючы слізгальны крок і папераменны двухкрокавы ход, весці шайбу (мяч) клюшкай у зададзеным кірунку.

На працягу дня выхавальнікамі былі праведзены тэматычныя заняткі і гутаркі “Усё пра здароўе”. Для бацькоў выхаванцаў падрыхтаваны кансультацыі і нататкі “Карысныя і шкодныя звычкі”, “Вітаміны – абаронцы арганізма”. Сумесна з бацькамі аформлена выстава малюнкаў “Зімовыя забавы”.

Не засталіся без увагі і супрацоўнікі ўстановы – яны сталі ўдзельнікамі трэнінгу па зняцці псіха-эмацыйнага напружання, павышэнні стрэсаўстойлівасці.

Хочацца адзначыць, што дзень здароўя спрыяў не толькі фізічнаму развіццю дзяцей, але і выхаванню ў іх маральных якасцей і сяброўскіх узаемаадносін.

Ганна ГІЛЬ,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 6 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий