- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Цікавы тыдзень інфарматыкі

 

Цікава і пазнавальна прайшоў тыдзень інфарматыкі ў сярэдняй школе № 5 Навагрудка.

Малодшыя школьнікі на працягу тыдня наведвалі міні-лабараторыю “Інфарматыка”. Падчас экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з тэхнічным абсталяваннем кабінета інфарматыкі, даведаліся, як працуе прынтэр, як запраўляецца картрыдж. Але асабліва запоўніўся робататэхнічны набор “Лега”, з дапамогай якога можна стварыць сапраўднага робата і праграму да яго. На перапынках дзеці глядзелі мультфільм “Пра праграмістаў” і пераканаліся ў неабходнасці вывучэння інфарматыкі ў будучыні.

У дзень IT-індустрыі старшакласнікі пазнаёміліся з трэндамі IT- індустрыі і IT-прафесіямі, якія з’явіліся нядаўна. А самыя актыўныя навучэнцы выканалі прафарыентацыйны тэст і вызначылі сваё месца ў IT-сферы.

 

Васьмікласнікі ў дзень 3D-тэхналогій вырабілі 3D-акуляры і ажывілі створаныя аб’екты пры дапамозе тэхналогіі дапоўненай рэальнасці. На справе аказалася, што гэта зусім не цяжка.

Навучэнцам 6-х класаў запоўніўся дзень праграміста. Усе пераканаліся, што на працягу гадзіны можна авалодаць першымі навыкамі праграмавання ў простай і займальнай форме.

Завяршыў прадметны тыдзень дзень бяспечнага інтэрнэту. Дзеці глядзелі відэаролікі “Персанальныя даныя”, “Бяспечны інтэрнэт”, а потым праз розныя сітуацыі вызначалі правілы бяспечнага выкарыстання інтэрнэту.

Тыдзень інфарматыкі даў шанс кожнаму вучню нашай школы праявіць свае здольнасці і атрымаць карысныя веды.

Алена БУСЬКО,
настаўнік інфарматыкі
сярэдняй школы № 5 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий