- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Творчыя заданні і майстар-клас для малодшых школьнікаў

 

 У Дварэцкай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна прайшоў тыдзень працоўнага навучання.

       

Галоўнай задачай тыдня было выклікаць цікавасць да прадмета “Працоўнае навучанне”, да заняткаў любімай справай, навучыць з карысцю праводзіць свой вольны час, а таксама спрыяць развіццю творчых здольнасцей і ўменняў школьнікаў.

У першы дзень кожны навучэнец атрымаў ліст з заданнем. На другі дзень вучнямі 6-х класаў была падрыхтавана выстава “Мая будучая прафесія”, дзе навучэнцы школы маглі паглядзець міні-плакаты. А таксама быў дзень разгадвання загадак, крыжаванак, гульняў, рэбусаў, галаваломак пра працу. Дзяўчынкі 7-х класаў паказвалі свае ўменні і навыкі ў швейнай справе.

У рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня і тыдня працоўнага навучання вучні старшых класаў праводзілі майстар-клас у пачатковых класах па вырабе фруктовай скрыначкі ў выглядзе кавуна. Гэта выклікала вялікі інтарэс у малодшых школьнікаў. Зробленую сваімі рукамі скрыначку кожны навучэнец забраў сабе на памяць.

Можна з упэўненасцю сказаць, што прадметны тыдзень працоўнага навучання прайшоў цікава і пазнавальна, у атмасферы добразычлівасці.

Святлана ВІНЦУКЕВІЧ,
настаўнік працоўнага навучання
Дварэцкай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий